Чатыры медсястры стаматалогіі затрыманыя ў ланцугу салідарнасці

3-я гарадская стаматалагічная паліклініка Мінска​
3-я гарадская стаматалагічная паліклініка Мінска​

У пятніцу, 30 кастрычніка, у ланцугу салідарнасці затрымалі чатырох медсясцёр 3-й гарадской стаматалагічнай паліклінікі Мінска. Акцыя праходзіла раніцай у раёне плошчы Перамогі.

Паводле слоў калегі медыкаў, затрыманыя Вераніка Русецкая, Вольга Шышлоўская, Вікторыя Кемеш і Наталля Бурмістрава. Яны ўсталі ў ланцуг салідарнасці каля 7 гадзін раніцы, недалёка ад стаматалогіі, дзе працуюць, і ўжо ў 7:25 былі затрыманыя. Медсёстры выйшлі на акцыю перад працай.

Кацярына, дачка Наталлі Бурмістравай, паведаміла TUT.by, што ў медыкаў была адна расцяжка і тры плакаты. Да іх пад'ехаў бусік, і пачаліся затрыманні. Дзяўчына датэлефанавалася да маці ў 8:10, і тая ёй сказала, што знаходзіцца ў РУУС Цэнтральнага раёна. 

Кацярына паехала ў міліцыю. Там ёй сказалі, што маму і яе калег, хутчэй за ўсё, павязуць у ізалятар на Акрэсціна.

Паводле слоў афіцыйнай прадстаўніцы ГУУС Мінгарвыканкама Наталлі Ганусевіч, медыкаў затрымалі за парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах. Супрацоўнікі міліцыі пазначалі, што мерапрыемства несанкцыянаванае і прасілі разысціся, але іх не паслухалі. У дачыненні да затрыманых праводзіцца адміністрацыйны працэс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі