Чавусаў: Жорсткі ўціск і цэнзура ў стварэнні арганізацый захаваецца
А руху “За свабоду” дамагацца сваіх мэтаў у легальным статусе стане цяжэй.
17 снежня Міністэрства юстыцыі Беларусі з чацвёртай спробы зарэгістравала рух “За свабоду”. На наступны дзень, пасля года змагання, была зарэгістраваная і Гомельская рада Партыі БНФ.
Вось як пракаментаваў Еўрарадыё гэтыя падзеі былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч:
“Я толькі адно хачу сказаць: было б абсалютна недарэчна, калі б Рух зарэгістравалі, а іншых не. Я б хацеў, каб гэта быў пачатак працэсу легалізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі”.
Палітолаг Юрый Чавусаў кажа, што няправільна называць грамадзянскую супольнасць Беларусі нелегальнай. Існуюць яе нелегальная і легальная часткі. У кожнай з іх ёсць свае плюсы і мінусы:
“Незарэгістраваныя арганізацыі больш вольныя ў выбары магчымых кантактаў з насельніцтвам. Але, з іншага боку, яны ходзяць пад крымінальнай адказнасцю, якая, дарэчы, ужо год як не выкарыстоўвалася. З іншага боку, зарэгістраваныя арганізацыі не маюць такой пагрозы крымінальнай адказнасці, але яны вымушаныя азірацца на кантрольнае вока органаў юстыцыі і быць больш асцярожнымі ў выбары формаў і метадаў узаемадзеяння з насельніцтвам”.
У сваім новым статусе рух “За свабоду” стане менш вольным. Гэта дадасць цяжкасці, - працягвае палітолаг:
“Тое, чаго дамагаецца і пра што вяшчае рух “За свабоду” ў фармаце праваабаронча- асветніцкага і грамадскага аб’яднання, рабіць, на мой погляд, дастаткова цяжка. Зараз будзе пільны кантроль і будуць пастаянныя заўвагі з органаў юстыцыі да гэтай дзейнасці. Бо, па-сутнасці, мэта дзейнасці руху “За свабоду” – гэта прасоўванне спадара Мілінкевіча ў якасці кандыдата ў прэзідэнты. У гэтым сэнсе гэта палітычна арыентаваная арганізацыя, больш нават падобная на палітычную партыю”.
Спадар Чавусаў адзначыў, што, хутчэй за ўсё, істотна сітуацыя не зменіцца. Жорсткі ўціск і цэнзура захаваюцца:
“Гэтая сітуацыя захаваецца. Я не думаю, што шмат арганізацыяў будзе зарэгістравана надалей. Магчыма, нават рэгістрацыя руху “За свабоду” зробленая як дэманстратыўная адзінкавая рэгістрацыя. Некалькі знакавых арганізацыяў, магчыма, будуць зарэгістраваныя, але сама сістэма жорсткага ўціску і цэнзуры ў стварэнні арганізацый, яна захаваецца”.
Адзначым, што рэгістрацыю руху ўхваліў вярхоўны камісар Еўрасаюза ў галіне знешняй палітыкі і бяспекі Хаўер Салана. Ён адзначыў, што гэта ёсць важным крокам, які будзе спрыяць далейшаму пазітыўнаму развіццю стасункаў паміж ЕС і Беларуссю.
Фота: photo.bymedia.by