Чэхія пагадзілася размясціць амерыканскі шчыт

“Запланаваная ў Чэхіі і Польшчы амерыканская сістэма супрацьракетнай абароны мае абаронны характар і не скіраваная супраць Расіі”, - заявіў у Празе Джордж Буш. Чэхія – першая краіна еўрапейскага візіту амерыканскага прэзідэнта. Чэшскі прэзідэнт Вацлаў Клаўс запэўніў пасьля сустрэчы, што ягоная краіна пагаджаецца размясціць амерыканскую базу. “Мы ўсведамляем, што ЗША нясуць вялікую адказнасць за сітуацыю ў свеце. ЗША і прэзідэнт Буш могуць разлічваць на нашую падтрымку ў гэтым”, -- зазначыў Клаўс. У сваю чаргу прэзідэнт Буш апеляваў: “Чэхі не павінны выбіраць паміж прыязню з боку ЗША ці Расіі, яны могуць мець і тое, і тое”. Буш звярнуўся наўпрост да прэзідэнта Пуціна: “Ты не павінен баяцца нашай супрацьракетнай сістэмы. Чаму б нам не супрацоўнічаць? Вышлі сваіх генералаў і навукоўцаў, хай паглядзяць, як будзе працаваць сістэма”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі