Чэмпіянат свету па хакеі: пакуль без сюрпрызаў

Сёння на Чэмпіянаце свету па хакеі, які праходзіць у Маскве, адбыліся па два матчы ў групе “А” і “С”. У кожным з іх перамаглі фаварыты.
У групе “А” зборная Швейцарыі абыграла літоўцаў з лікам 2:1 (0:0, 2:1, 0:0), а ў вячэрнім матчы Шведы з лёгкасцю перамаглі італьянцаў: 7:1 (2:1, 4:0, 1:0).

У групе “С” Нямеччына саступіла хакеістам з Канады 2:3 (1:1, 1:1, 0:1), а Славакія ў “сухую” перайграла Нарвегію 3:0 (2:0, 1:0, 0:0).

У нядзелю адбудуцца матчы ў групе “D”: Фінляндыя-Данія, Расія-Україна, а таксама ў групе “В”: Чэхія-Аўстрыя, ЗША-Беларусь.

Трансляцыю матча з нашай зборнай ў 19.15 пакажа Першы канал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі