Чыноўнікаў пазбавілі льгот, якіх у іх не было
Але пакінулі льготы, якія яны называюць “грашовым забеспячэннем”
На апошняй нарадзе ў прэзідэнта, прысвечанай адмене льгот, Лукашэнка заявіў, што першымі, каго пазбавілі ўсіх ільгот, сталі чыноўнікі. Але, як сцвярджаюць самі чыноўнікі, ніякіх ільгот у іх і не было. Еўрарадыё паспрабавала высветліць, як чыноўнікаў пазбаўлялі таго, чаго ў іх, нібыта, няма. Старшыня камісіі па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў Палаты прадстаўнікоў Сяргей Камянецкі абурыўся, калі ў яго спыталі пра льготы дзяржслужбоўцаў. Чыноўнік сцвярджае, што ў яго калег не толькі ніякіх ільгот няма, а яны ўвогуле голыя і босыя.
Сяргей Камянецкі: “Што вы да гэтых чыноўнікаў бедных прычапіліся! Яны і так ўсе голыя і босыя. Таму што ні льгот, ні прывілеяў, ні прэферэнцыяў у іх ніякіх няма. І працуюць і ў суботу, і ў нядзелю. Вазьміце любое міністэрства”.
Што ж тычыцца выплаты надбавак за стаж да 70 % ад заробку і сумы ў памеры аднаго заробку напярэдадні выхаду ў адпачынак, то гэта, па словах дэпутата, не льготы, а “грашовае забеспячэнне”. Нельга, кажа чыноўнік, да льгот адносіць і службовы транспарт.
Сяргей Камянецкі: “Гэта грашовае забеспячэнне, а не льготы. Калі транспарт не прыватны – гэта транспарт грамадскі, службовы. Для таго, каб чалавек як мага аператыўна выканаў нейкую працу. Асабіста ў мяне службовага транспарту няма. Але ў камісіі на 8 дэпутатаў і 5 членаў камісіі, ёсць адна іржавая “Волга” 2000-га года”.
Дэпутату нават даводзіцца часта карыстацца для службовых мэтаў асабістай машынай. І кампенсацыю яму за гэта не выплочваюць, хоць і павінны.
Сяргей Камянецкі: “Павінна быць кампенсацыя па статусе дэпутата, але нам яе не выплачваюць. Чуткі ёсць, што Папоў быў з гэтай нагоды ў прэзідэнта і будуць кампенсаваць, але як гэта будзе…”
На думку старшыні камісіі, Лукашэнка падчас нарады меў на ўвазе скасаваныя яшчэ ў першыя гады яго прэзідэнцкай кар’еры розныя льготы чыноўнікаў, якіх на пачатку 90-х было шмат. Такія, да прыкладу, як “саўмінаўскія” буфеты і санаторыі. Але не сённяшні дзень.
Як паведаміў Еўрарадыё былы старшыня Савета міністраў краіны Вячаслаў Кебіч, і ў яго часы чыноўнікі не мелі ніякіх ільгот.
Вячаслаў Кебіч: “Няхай Камянецкі не пілікае! Ні транспарту не было, ніякіх “саўмінаўскіх” буфетаў не было. Пры мне нічога не было – заработная плата і ўсё. І да адпачынку прэмія ў памеры акладу”.
Былы прэм’ер кажа, што калі ён выходзіў на пенсію, атрымаў што належыць па каэфіцыенце, і ўсё.
У пошуках ільгот, якіх пазбавіў чыноўнікаў прэзідэнт, Еўрарадыё звярнулася ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Кіраўнік прэс-службы міністэрства Галіна Трафіменка доўга ўзгадвала, якія ў яе былі льготы за амаль 10 гадоў працы ў міністэрстве, але так і не ўзгадала.
Галіна Трафіменка: “Я сёння ўжо думала над тым, якія ў мяне як у дзяржчыноўніка льготы? Дык у мяне нічога не было! Праезд у нас -- як ва ўсіх, санаторна-курортнае лячэнне набываем за свае грошы і плацім у поўным аб’ёме за пуцёўкі. Лячэнне бясплатнае, як і ва ўсіх. Калі нейкія працэдуры платныя – плацім. Так нічога і не прыдумала, не ўзгадала”.
Тое ж самае, кажа, тычыцца і яе калег па іншых міністэрствах. На думку супрацоўніцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, такімі пазбаўленымі льгот чыноўнікамі можна лічыць толькі супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Іх, да прыкладу, пазбавілі права на бясплатны праезд у грамадскім транспарце.
Але, як стала вядома Еўрарадыё, днямі прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі падпісаў пастанову, паводле якой міліцыянты атрымаюць кампенсацыю за гэтую сваю страчаную ільготу. Пакуль яны ездзілі ў грамадзкім транспарце бясплатна, дзяржаве гэта абыходзілася ў кошт аднаго праязнога -- 40 тысяч рублёў. Альбо 20 долараў. Цяпер выплаты складуць ад 110 да 150 долараў штомесячнага дадатку да заробку. Называцца такія выплаты будуць кампенсацыяй за выкарыстанне асабістага транспарту ў службовых мэтах. Дык каго ж меў на ўвазе прэзідэнт?
Даведка Еўрарадыё
Еўрарадыё дазналася, што народныя абраннікі атрымліваюць грашовую дапамогу на аздараўленне ў памеры месячнага акладу. Але ж гэтая “дапамога” не лічыцца за льготы, таму і не будзе скасавана. У адрозненні ад усіх астатніх, якія ёсць у беларусаў.
Намеснік старшыні камісіі па жыллёвай палітыцы і гандлі Ганна Бурава паведаміла, што акрамя льгот у дэпутатаў няма і аніякіх дадатковых заробкаў, так званых “13-х”:
“Дэпутаты сябе ўжо вызвалілі ад ільгот. Атрымліваецца, што ў нас ільгот няма. Калі я працавала на заводзе , у нас быў 13-ы заробак. Калі ж я стала дэпутатам, тут такога заробку няма”.
Але ж сама дэпутат Бурава і расказала журналістам Еўрарадыё, што народным абраннікам выплочваюцца раз на год грошы ў памеры месячнага заробку:
“Ёсць дапамога да адпачынку ў памеры аклада”.
Грошы перад адпачынкам дэпутатам выдаюцца не проста так. Яны павінны ісці на выпраўленне здароўя народных выбраннікаў, якія не шкадуюць сябе, прымаючы законы. Нічога дзіўнага у гэтым не бачыць і дэпутат Сяргей Гайдукевіч:
“Так, гэта ёсць. Выдаюцца так званыя аздараўляльныя грошы. Ну якія ж гэта льготы? Я зыходзіў у адпачынак – дакладна атрымліваў”.
Ні дзяржава, ні самі дэпутаты гэты “аздараўляльныя” грошы не лічаць за льготы. Таму, калі ўсе беларусы сутыкнуцца з адменай ільгот, народныя абраннікі застануцца са сваімі фінансавымі прывілеямі. Між тым месячны заробак з усімі надбаўкамі і прэміямі пераваліў у дэпутатаў за 2 мільёны рублёў.