Чыноўнікаў Віцебскай вобласці навучаць, як весці барацьбу з дыверсійнымі групамі

Збор ваеннаабавязаных войскаў тэрабароны ў Віцебскай вобласці

Збор ваеннаабавязаных войскаў тэрабароны ў Віцебскай вобласці / vitvesti.by

Камандна-штабное вучэнне войскаў тэрытарыяльнай абароны пройдзе з 27 па 30 верасня ў Віцебскай вобласці. Кіраваць ім будзе начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны — намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Андрэй Краўчанка

"Мэта вучэння — удасканальваць навыкі службовых асоб органаў кіравання па кіраўніцтву падначаленымі сіламі і навучыць асабісты склад падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў выкананню сваіх абавязкаў пры вырашэнні задач тэрытарыяльнай абароны", — адзначылі ў Міністэрстве абароны Беларусі. У ваенным ведамстве таксама распавялі, што асаблівая ўвага будзе нададзена супрацьдзеянню дыверсійным групам праціўніка. Таксама будуць адпрацаваны пытанні фарміравання атрадаў народнага апалчэння, аховы важных аб'ектаў і забеспячэння правапарадку на тэрыторыі вобласці. 

Удзельнікамі вучэнняў стануць супрацоўнікі выканкамаў і ваенкаматаў вобласці, прадстаўнікі тэрытарыяльных органаў унутраных спраў, а таксама ваеннаабавязаныя тэрытарыяльных войскаў Віцебскага і Аршанскага раёнаў. 

Войскі тэрытарыяльнай абароны — гэта войскі, якія склікаецца ў Беларусі толькі на час вайны або ў перыяд напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Яны маюць дапаможнае значэнне і складаюцца з асоб, якія раней адслужылі і цяпер знаходзяцца ў запасе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі