Чыноўнікі ў рэгіёнах карыстаюцца камп'ютарамі "як пішучымі машынкамі"

Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі прааналізавала сітуацыю з выкананнем прэзідэнцкай дырэктывы "Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату" ў 2008 годзе. Паводле дакладной запіскі кіраўніка Адміністрацыі Ўладзіміра Макея, праца па дэбюракратызацыі недастаткова эфектыўная, а яе якасць — нізкая.

27 планавых праверак былі праведзеныя ў розных рэгіёнах краіны і ў сталіцы. Сярод іншага высветлілася, што ў многіх дзяржаўных установах і арганізацыях недаступныя кнігі скаргаў і прапановаў, амаль паўсюдна затрымліваецца выдача даведак, дазволаў. Правінцыйныя чыноўнікі не карыстаюцца інфармацыйнымі тэхналогіямі, а камп'ютары нярэдка выкарыстоўваюцца "як пішучыя машынкі".

Як адзначаюць "Белорусские новости", Аляксандр Лукашэнка пасля азнаямлення з дакладам запатрабаваў "крытычнай ацэнкі рэальнага становішча спраў". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі