Чырвоны Крыж: на Філіпінах — не менш за 1200 загінулых

Пра гэта паведаміў прадстаўнік філіпінскага Чырвонага Крыжа. Раней міністр энэргетыкі Філіпінаў Джерычо Пеціла заяляў, што ахвярамі тайфуна на Філіпінах маглі стаць сотні чалавек, перадае ВВС.



Трапічны тайфун "Хаян" (або "Ёланда"), самы магутны за ўвесь час назіранняў, затапіў узбярэжжа Філіпінаў. Хуткасць ветру ў эпіцэнтры тайфуна, па ацэнках сіноптыкаў, дасягала 300 кіламетраў у гадзіну.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі