Ці апране П'ер Кардэн Лукашэнку?
Расійскі
Алімпійскі камітэт адмовіў вядомаму французскаму куцюр’е П'еру Кардэну ў жаданні
экіпіраваць расійскую нацыянальную зборную на летніх Алімпійскіх гульнях 2008
году. А чаму б тады беларускай
зборнай не звярнуцца да легендарнага мэтра? Дарэчы, дызайн праекту нашай
нацыянальнай зборнай пакуль не зацверджаны. Еўрарадыё датэлефанавалася ў Маскву
да афіцыйнага прадстаўніка П'ера Кардэна ў Расіі – камерцыйнай кампаніі “Міра”.
На пытанне, ці магчыма перарабіць форму Кардэна пад Беларусь, адказвае памочніца
дырэктара кампаніі Вольга Несцерава:
“Там, замяніць расійскі сцяг на беларускі магчыма. Але, у прынцыпе, гэтыя эскізы прапаноўваліся па экіпіроўку менавіта расійскай зборнай. Таму наўрадці паралельна маглі ісці перамовы з вашым Алімпійскім камітэтам, што ўжо само па сабе з’яўляецца нонсэнсам. А што тычыцца таго, ці магчыма гэта наогул, напэўна трэба размаўляць. Можа, гэта і магчыма. Але пасля таго, калі тэндэр усё ж такі прайграны, я не ведаю наогул, ці будзе размаўляць на гэтую тэму спадар Кардэн”.
На мінулых гульнях нашых алімпійцаў апранала Галоўнае гаспадарчае упраўленне Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. Ды і ў гэтым годзе менавіта яно збіраецца экіпіраваць спартоўцаў.
Як праходзіць выбар дызайну формы, распавядае начальнік гандлёва-камерцыйнага аддзелу “Белспортзабеспячэння” Таццяна Насковіч:
“У лістападзе ў “Спортивной панораме” і “Рэспубліцы” была размешчана аб’ява, што Міністэрства спорту разам з Нацыянальным Алімпійскім камітэтам аб’яўляюць конкурс на распрацоўку дызайн-праекту алімпійскай параднай формы. Яшчэ дадаткова мы разаслалі запрашэнні ва ўсе нашыя арганізацыі кшталту “Цэнтр мод”, “Дом мод”, “Агенцтва Сашы Варламава”, у Акадэмію мастацтваў, Універсітэт культуры – туды, дзе ёсць кафедры, якія могуць паспрыяць”.
Аб якіх замежных дызайнерах можа ісці размова, калі мы не звяртаемся нават да сваіх. Распавядае беларускі дызайнер Наталля Поткіна:
“Мне не прапаноўвалі. І, дарэчы, на жаль. Таму што ў мяне ўсплывала шмат ідэяў на гэты конт. Канешне, наогул гэты момант на першым месцы стаіць у спартоўцаў, але, на жаль, яму надаюць вельмі мала ўвагі. На першы план паўстаюць нейкія палітычныя моманты, а не эстэтычныя. Канешне, эстэтычны выгляд нашай формы фарты лепшага”.
На пытанне, ці ведалі беларускія дызайнеры пра такі конкурс, Наталля Поткіна адказала:
“Я думаю, што яны, хутчэй за ўсё, даслалі менавіта тым дызайнерам, якія працуюць у дзяржустановах. Я ведаю шматлікіх дызайнераў, якія маюць уплыў на беларускую моду, але, на жаль, яны не ў курсе. Я не думаю, што дызайнеры чытаюць спартыўныя газеты”.
(Дарэчы, Наталля пагадзілася намаляваць невялікі эскіз, дзе адлюстравала сваё бачанне беларускай алімпійскай формы. Менавіта ён з’яўляецца малюнкам да гэтага рэпартажу.)
Не звярталіся і да знакамітага Івана Айплатава, які, дарэчы, таксама быў бы не супраць прыняць удзел у стварэнні алімпійскага абмундзіравання.
Іван Айплатаў: “Таму што не было прапановаў. Але я думаю, што гэта было б цікава зрабіць, таму што ў мяне ёсць цікавыя ідэі для гэтага, і іх, магчыма, было б цікава ажыццявіць”.
А вось Агенцтву Сашы Варламава не раз прапаноўвалі стварыць форму для беларускіх алімпійцаў. Але ж ён ніколі не пагаджаўся, матывуючы свой адказ недахопам часу. Распавядае Саша Варламаў:
“Ведаеце, гэта настолькі сур’ёзная тэма, што гэтым трэба займацца з раніцы да ночы, і ўначы таксама. Алімпійская вопратка – гэта не проста дзелавы касцюм, і нават не мундзір. Гэта дух краіны, дух спаборніцтва, гонар, перамога, моц. Калі займацца гэтым, то займацца толькі гэтым, і больш нічым”.
Але ж і на яго думку, у беларускай алімпійскай формы хапае недахопаў.
Саша Варламаў: “Я, як чалавек, які займаецца модай, ставіўся б да гэтага больш смела. Спартоўцы, спорт – гэта дзёрзкасць, гэта рывок, гэта павінна быць у меншай ступені стандартна і традыцыйна. Спартоўцы ні ў якім разе не павінны быць падобнымі да чыноўнікаў, гэта не ўласціва спартоўцам. Яны неўтаймоўныя. І вось гэтыя моц, імклівасць – усё, што прысутнічае ў спорце – рэкорд, нечаканы ўнутраны выбух... Класічны касцюм, канешне, тут недарэчы”.
Сёння яшчэ невядома, хто ж усё ж такі будзе апранаць нашых алімпійцаў у Пекіне. Але ў любым выпадку бітва будзе “жорсткай”. Бо апошняе слова ў прыняцці дызайну формы будзе за прэзідэнтам.