Ці падобны Лукашэнка да Ахмадзінежада, а беларускія выбары — да іранскіх?
Сёлетнія прэзідэнцкія выбары ў Іране горача абмяркоўваюцца па ўсім свеце. Некаторыя краіны крытыкуюць Махмуда Ахмадзінежада і не прызнаюць вынікаў выбараў, а беларусы шукаюць паралелі з сітуацыяй у нашай краіне. Еўрарадыё папрасіла эксперта параўнаць выбары ў Іране з беларускімі выбарамі прэзідэнта 2006 года.
Нягледзячы на пэўныя падобныя элементы, беларуская і іранская сітуацыі моцна адрозніваюцца, упэўнены палітолаг-усходазнаўца Сяргей Богдан, які доўгі час жыў, вучыўся і працаваў у Іране. Калі іранцы перад выбарамі цешыліся палітычным плюралізмам, то беларусы пахваліцца гэтым не могуць:
Сяргей Богдан: “У Іране на момант выбараў, на момант іх падрыхтоўкі існаваў даволі вялікі палітычны плюралізм. У Беларусі ў 2006 годзе , нягледзячы на артыкуляцыю апазіцыйных поглядаў, такога не было”.
Ніводзін з апанентаў Аляксандра Лукашэнкі падчас выбараў 2006 года не мог рэальна аспрэчыць яго ўладу. Перадвыбарная кампанія больш нагадывала абмеркаванне поглядаў, чым палітычную барацьбу. У Іране ж сітуацыя зусім іншая. Там праціўнікі Махмуда Ахмадзінежада маюць рэальную палітычную сілу. Гэта і ёсць падмурак да жорсткай палітычнай барацьбы, якая ў кожны момант можа стаць узброенай. Таму і параўнанні Аляксандра Мілінкевіча з Мірам Хасэйнам Мусаві (галоўным праціўнікам Ахмадзінежада) не маюць вялікага сэнсу, лічыць Сяргей Богдан:
Сяргей Богдан: “Колькі грошай стаіць за Мусаві і колькі ўлады. Мусаві падтрымліваюць вельмі ўплывовыя колы ў кіруючым рэжыме. За Мілінкевіча ніколі і 1% ад гэтага не было. Таму гэта вельмі хісткае параўнанне”.
Адзінае, чым яны могуць быць падобныя, — гэта пэўныя рысы характару.
А вось Аляксандра Лукашэнку і Махмуда Ахмадзінежада аб’ядноўвае значна больш. Перш за ўсё гэта лозунгі барацьбы з карупцыяй, якія і прывялі да ўлады абодвух прэзідэнтаў. Прага справядлівасці паўплывала ў свой час на выбар не толькі беларусаў, але і іранцаў, сцвярджае эксперт:
Сяргей Богдан: “Я ведаю шмат людзей у Іране, якія менавіта і прагаласавалі за Ахмадзінежада выключна па гэтай прыкмеце. Яны былі абураныя карумпаванасцю тых, хто меў уладу”.
Беларускі ды іранскі прэзідэнты выкарыстоўваюць вельмі падобныя папулістычныя прыёмы. Абодва палітыкі на пэўным этапе сваёй кар’еры звярнуліся да тых сацыяльных груп, якія не мелі магчымасці ўплываць на ўладу. Аднак, як заўважае ўсходазнаўца, ад гэтага моманту кіраўнікі дзяржаваў займаліся пераважна толькі прыладжваннем правіл палітычнай гульні пад сябе:
Сяргей Богдан: “У Іране гэта вельмі вострае пытанне зараз. У нас гэта пытанне ўжо былога. Яны прыйшлі ў палітыку і адразу пачалі змяняць правілы гульні, каб месца на палітычным полі ўжо ні для каго не засталося. Фактычна яны змяняюць усе законы палітыкі ў сваіх краінах”.
Акрамя гэтага, палітыцы абодвух прэзідэнтаў прысвячаюць пэўныя звыш-ідэі. У сярэдзіне 90-х гадоў Аляксандр Лукашэнка быў гарачым прыхільнікам адбудовы Савецкага Саюза. А звыш-ідэя Ахмадзінежада — прыгатаваць свет да прыходу месіі згодна з яго рэлігійнымі перакананнямі. Паводле слоў Сяргея Богдана, гэта прыцягвае даволі кансерватыўных выбарцаў:
Сяргей Богдан: “Гэта хутчэй кансерватыўныя колы. У Беларусі гэта былі людзі, якія сумавалі па Савецкім Саюзе. А ў Іране гэта людзі, якія лічаць, што рэжым трэба зрабіць больш жорсткім”.
Электараты Лукашэнкі і Ахмадзінежада падобныя таксама і па ўзросце. Моладзі сярод іх выбарцаў не так шмат. Асабліва яскрава гэта бачна ў Іране. Яго насельніцтва значна больш маладое, чым у нашай краіне. Гэта і ёсць галоўная прычына масавасці іранскіх пратэстаў. Іх удзельнікі — гэта ў асноўным моладзь.
Вострае абурэнне іранцаў можна вытлумачыць яшчэ і тым, што яны не прызвычаіліся да маніпуляцый такога памера.
Жыхары Ірана пратэстуюць, таму што баяцца цалкам згубіць правы і свабоды. Беларусы ж у 2006 годзе так не пратэставалі , бо губляць ім ужо не было чаго:
Сяргей Богдан: “Губляць нейкія значныя свабоды не выпадала, таму што ўсё, што хацелі, у беларусаў ужо абмежавалі. Адпаведна і абурэнне было абмежаванае нейкім ціхім пратэстам”.
Беларусы проста не маюць культуры пратэсту. Магчымасць выражаць супраціў у нашай краіне з’явілася толькі ў 1991 годзе, у той час, як іранцы актыўна карыстаюцца гэтым правам ужо 150 гадоў. Па словах палітолага, беларусам патрэбны час, каб усвядоміць, што пратэставаць не толькі можна, а нават трэба.
Фота: Guardian