Ці памілаваў Лукашэнка забойцаў "пухавіцкага падпальшчыка"?

21 асуджаны да пазбаўлення волі памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам. Адпаведны ўказ быў падпісаны 9 ліпеня. Яшчэ 45 чалавек, якія кампенсавалі страты, нанесеныя злачынствамі ў сферы эканомікі, вызваленыя ў дасудовым парадку ад крымінальнай адказнасці, паведамляе БЕЛТА. Ці ёсць у ліку 21 памілаванага забойцы "пухавіцкага падпальшчыка", пакуль невядома.

Нагадаем, двое жыхароў вёскі Пухавічы Сяргей Аліферовіч і Ігар Макарэвіч былі асуджаныя адпаведна на 5 і 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму за забойства свайго аднавяскоўца Мікалая Макарэвіча, якога падазравалі ў падпалах. Аднак дагэтуль яны знаходзяцца пад хатнім арыштам і ў калоніі не былі адпраўленыя.

"Чакаем вось, можа, прэзідэнт памілуе", — сказаў Аліферовіч у нядаўнім інтэрв'ю "Комсомольской правде в Беларуси".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі