Ці ёсць у МТЗ склады ў Расіі?
Як даведалася Еўрарадыё, на складах у Мінску сёння назапасілася каля 4,5 тысяч трактароў. І з’явіліся чуткі пра адкрыццё беларускіх трактарных складоў у Расіі 1 чэрвеня на складах МТЗ знаходзілася “амаль 5 тысяч трактароў” — такую лічбу называў генеральны дырэктар МТЗ Аляксандр Пухавы. У ліпені праблему “складскіх запасаў” прэзідэнт ўзяў пад асабісты кантроль. І адразу ж на ліпеньскім паседжанні ўраду намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка заявіў пра зніжэнне складскіх запасаў да нарматыўных патрабаванняў. А кіраўніцтва МТЗ агучыла намер разгрузіць да канца году склады да студзеньскіх паказальнікаў (гэта 3863 трактары. — Еўрарадыё). Аднак сёння Міністэрства статыстыкі фіксуе рост трактарных складскіх запасаў. Колькі трактароў знаходзіцца на складах МТЗ Еўрарадыё паведаміў намеснік кіраўніка Упраўлення статыстыкі Міністэрства статыстыкі Аляксандр Сняткоў.
Аляксандр Сняткоў: “На 1 лістапада — 4,5 тысячы штук”.
Магчыма, 4,5 тысячы трактароў — гэта далёка не ўсе запасы непрададзеных беларускіх трактароў. Еўрарадыё вырашыла праверыць чуткі, быццам Мінскі трактарны завод вызваляе свае склады ў краіне, арэндуючы стаянкі ў Расіі.
“У нас 3 пляцоўкі захоўвання, які наш Гандлёвы Дом арандуе, — гаворыць Раман Мілеўскі, першы намеснік генеральнага дырэктара Гандлёвага Дому “МТЗ” у Маскве. — На кожнай пляцоўцы маецца тэхніка, увесь мадэльны рад — 400 трактароў. Мы абавязаныя мець у наяўнасці ўсю лінейку прадукаванай тэхнікі. Мы — гэта частка МТЗ, а не нейкая асобная арганізацыя, выпадкова створаная”.
Супрацоўнік адной з беларускіх кампаніяў, якая 12 гадоў прадавала трактары МТЗ ў Расеі, распавёў Еўрарадыё, што такія склады былі з самога пачатку з’яўлення гандлёвых дамоў:
“Калі Гандлёвыя Дамы толькі ствараліся, атрымлівалі, напрыклад, тысячу трактароў, у Падмаскоўі збівалі колышкі, абгароджвалі ўсё гэта сеткай. Трактары ставіліся на стаянку, прыязджалі банкаўскія службоўцы. Давалі крэдыт — і яны расплочваліся з заводам. Такіх стаянак было шмат!”.
Ва ўсіх расійскіх гандлёвых кампаніях, куды звярталася Еўрарадыё, гавораць пра рэзкае зніжэнне аб’ёму продажаў — напалову. А калі падае попыт на тэхніку, адпаведна падаюць і аб’ёмы яе закупак, тлумачыць кіраўнік аддзелу продажаў маскоўскай кампаніі “Русбизнесавто” Алег Платонаў.
Алег Платонаў: “Груба — 20-25 у месяц прадаем. Разы ў два недзе менш, чым калі быў уздым. На склад іх купляем — ну, зараз там трактароў 30”.
Прыкладна тое ж кажа і генеральны дырэктар кампаніі “Рус-Тех” (Цвер) Алег Халсцінін:
Алег Халсцінін: “Ну, продажы пападалі вельмі моцна насамрэч. Ваганні пачаліся з восені летась — працэнтаў на 40, напэўна, ці на 50. І калі раней мы прадавалі недзе каля 20 машын у год, то сёння — каля 10”.
Намеснік дырэктара Гандлёвага Дому “МТЗ” (Масква) Васіль Кануннікаў гаворыць Еўрарадыё, што карціна з продажам беларускіх трактароў паўсюль аднолькавая.
Васіль Кануннікаў: “Карціна ж — яна паўсюль аднолькавая. Калі б усё прадавалася, то не было бы, напэўна, такіх складскіх запасаў, праўда? І прадпрыемствы-вытворцы жылі бы прыпяваючы, праўда?”.
Пры змяншэнні продажаў амаль удвая, сёлета МТЗ павінен выпусціць трактароў на 5-10% больш да ўзроўня мінулага году. Пра гэтае казалася ў Нацыянальнай праграме па развіцці экспарту на 2006-2010 гады. І гэткія планы ніхто не адмяняў.
Фота з charter97.org