Ціханоўская сустрэлася з сенатарамі ЗША, якія прыехалі на саміт NATO ў Вільню
Падчас сустрэчы ў Офісе Святланы Ціханоўскай / t.me/tsikhanouskaya/
Святлана Ціханоўская сустрэлася з сенатарамі ЗША, якія прыехалі на саміт NATO ў Вільню. Абмяркоўвалася "неабходнасць рашучых дзеянняў з боку міжнароднай супольнасці па вызваленні палітвязняў і абароне беларускай незалежнасці".
Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі заклікала сенатараў прызначыць спецпасланніка па Беларусі, разглядзець прыняцце новага Акта аб дэмакратыі ў нашай краіне, падтрымаць рэзалюцыю аб асуджэнні размяшчэння ў РБ расійскай ядзернай зброі, а таксама падтрымаць незалежных журналістаў, рэпрэсаваных і праваабаронцаў.
Сенатары запэўнілі Святлану Ціханоўскую, што пытанне Беларусі будзе падымацца падчас саміту NATO 11-12 ліпеня.
Як паведамляе "Белсат", Ціханоўская прыме ўдзел у афіцыйнай праграме саміта NATO.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.