Ціханоўская заклікала АБСЕ патрабаваць вываду расійскіх войскаў з Беларусі

Ціханоўская звярнулася да кіраўнікоў АБСЕ / t.me/tsikhanouskaya
Ціханоўская звярнулася да кіраўнікоў АБСЕ / t.me/tsikhanouskaya

Падчас пасяджэння Савета міністраў краін АБСЕ ў Польшчы Святлана Ціханоўская правяла двухбаковую сустрэчу з міністрам замежных спраў і віцэ-прэм’ерам Малдовы Ніку Папэску, паведамляе яе прэс-служба. У першай палове наступнага года плануецца візіт Ціханоўскай у Малдову.

Таксама Ціханоўская правяла сустрэчу з генеральнай сакратаркай АБСЕ Хельгай Шміт. Яны абмеркавалі стан Марыі Калеснікавай і нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага. Абмяркоўваліся сумесныя захады па вызваленні палітвязняў, доступе міжнародных прадстаўнікоў да турмаў, прыцягненні да адказнасці вінаватых у злачынствах.

Лідарка беларускіхз дэмакратычных сілаў правяла сустрэчы з генсакратаром Парламенцкай асамблеі АБСЕ Рабертам Мантэлам і прэзідэнткай Парламенцкай асамблеі Маргарэтай Седэрфельт.

У другой палове дня Ціханоўская выступіла на дыскусіі, прысвечанай Беларусі. Мерапрыемства было арганізаванае Эстоніяй і ЗША пры падтрымцы 37 краінаў-чальцоў АБСЕ.

У сваім выступе яна распавяла гісторыі палітвязняў, згадала пра загінулага ва Украіне добраахвотніка Паўла "Волата" і яго маці Наталлю Суславу, чыю кватэру нядаўна разграмілі сілавікі.

Ціханоўская заклікала АБСЕ дабівацца доступу да палітвязняў, патрабаваць вываду расійскіх войскаў з Беларусі, а таксама падтрымаць перазапуск Маскоўскага механізму ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі