"Цуд у беларускім судзе": суддзя спыніла крымінальную справу за абразу

"Цуд у беларускім судзе": суддзя спыніла крымінальную справу за абразу

Гомельскі раённы суд спыніў крымінальны пераслед 46-гадовага Вадзіма Лясько. Прычынай такога рашэння стала заканчэнне тэрмінаў прыцягнення да крымінальнай адказнасці.

Суд мусіў адбыцца 11 ліпеня. Лясько збіраліся судзіць за "абразу прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК). Больш за два гады таму ён пакінуў каментар у Аднакласніках пад інфармацыяй пра міліцыянера.

"Цуд у беларускім судзе, піша ў Facebook Ларыса Шчыракова. — ...Калі гамяльчук пісаў адпаведную заяву, у небаракі так моцна трэсліся рукі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі