Цукерберг аб’явіў, што колькасць карыстальнікаў Facebook дасягнула 2 млрд
Марк Цукерберг аб’явіў, што колькасць карыстальнікаў Facebook дасягнула 2 мільярдаў. “Гэта гонар для мяне быць разам з вамі на гэтым шляху”, — напісаў заснавальнік сацсеткі на сваёй старонцы.
Facebook была заснавана 19-гадовым амерыканскім студэнтам Цукербергам у 2004 годзе. Спачатку гэта была лакальная сетка, якой карысталіся выключна навучэнцы Гарварда. Аднак праз два з паловай гады яна стала даступная для ўсіх карыстальнікаў інтэрнэту.
Фота: AFP