Cумна вядомая аперацыя ў “Экамедсэрвісе” была вынікам стомленасці хірурга?

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Генпракуратуры. Па выніках праверак, зладжаных у беларускіх медустановах, выявілася, што медыкі занадта часта працуюць па сумяшчальніцтве і гэта прыводзіць да празмерных нагрузак. Гэта тычыцца і тых спецыялістаў, чыя праца звязаная з падвышанай рызыкай для жыцця і здароўя пацыентаў.



Напрыклад, загадчык аддзяленнем пластычнай і эстэтычнай хірургіі 4-й гарадской клінічнай лякарні Мінска 26 сакавіка 2013 года зрабіў дзве аперацыі на асноўным месцы працы. Агульная іх працягласць склала 5 гадзінаў. Пасля гэтага хірург накіраваўся на дадатковую працу ў “Экамедсэрвіс” і зрабіў трэцюю за дзень аперацыю.



23-гадовая жыхарка Гродна Юлія Кубарава рабіла ў цэнтры аперацыю па карэкцыі формы носу. Пасля аперацыі дзяўчына не прыйшла ў свядомасць, была шпіталізаваная ў 4-ю клінічную лякарню. Там яна праляжала ў коме чатыры тыдні і 23 красавіка памерла.



Па факце гэтага здарэння была распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі