Да +20 прагназуюць на гэтым тыдні ў Беларусі
Збольшага хмарнае надвор'е чакаецца ў Беларусі 30 кастрычніка, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць невялікія дажджы, па Віцебскай вобласці — з мокрым снегам. Удзень будзе без істотных ападкаў, месцамі туман. Вецер чакаецца ўсходні, паўднёва-ўсходні парывісты.
Уначы тэмпература паветра будзе ад 0 да 6 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе прагназуецца 7-12 вышэй за нуль. Удзень яна будзе вагацца ад +2 па паўночным усходзе Віцебскай вобласці да +20 па паўднёвым захадзе Брэсцкай.
31 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, уначы парывісты.
Слупок тэрмометра ўначы пакажа +6...+12, удзень падымецца да 11-18 градусаў цяпла. Найбольш халодна будзе па паўночным усходзе краіны: уначы ад 3 да 5 са знакам "плюс", удзень чакаецца 7-10 вышэй за нуль.
У першы дзень лістапада будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі прагназуецца туман. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны.
Уначы тэмпература паветра будзе +4...+9, удзень — ад 12 да 18 цяпла. Толькі па паўночным усходзе сіноптыкі прагназуюць 10-11 са знакам "плюс".