Да +27 будзе ў чацвер у Беларусі

Верасень у Беларусі

Верасень у Беларусі / Еўрарадыё

У чацвер, 21 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгадрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць невялікія дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы слабы да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць 6-12 вышэй за нуль, па ўсходзе краіны чакаецца 13-15 цяпла. Удзень тэмпература паветра павысіцца да +22...+27.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі