Да даверанай асобы Рымашэўскага прыходзіла міліцыя, якую ніхто не пасылаў

Але ў міліцыі кажуць, што гэта былі не іх супрацоўнікі.

У мінскую кватэру Анатоля Міхнаўца, па месцы асноўнай рэгістрацыі, дзе жывуць яго бацькі, на працягу паўгадзіны ламіліся невядомыя ў міліцэйскай форме. Бацькі Анатоля не адчынілі дзверы, тады невядомыя пачалі грукаць да суседзяў. Суседзям яны патлумачылі, што шукаюць грамадзян каўказкай нацыянальнасці ў кватэры даверанай асобы кандыдата.

Міхнавец разам з Рымашэўскім паехалі ў міліцыю, дзе ім сказалі, што нікога на яго адрас не накіроўвалі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам Анатоль:

"Што гэта за людзі былі невядома. Нейкія "оборотни" ў пагонах. У міліцыі развялі рукамі, і нам з Віталём Рымашэўскім, калі мы да іх прыехалі, сказалі, што нікога не накіроўвалі".


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі