Да канца года ў Беларусі на 8% падаражае малако
На 25% збіраецца павысіць закупачныя цэны на малако Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі. Гэтая прапанова цяпер разглядаецца ўрадам. У міністэрстве сцвярджаюць, што павелічэнне закупачных цэнаў на 25%
прывядзе да падаражання аднаго пакета малака на 8%. Іншага выйсця там
не бачаць, бо ў адваротным выпадку “сельгасарганізацыі не вытрымаюць
існуючай нагрузкі”.
Міністэрства сельскай гаспадаркі спадзяецца, што павышэнне цэнаў адбудзецца да канца бягучага года.
БЕЛТА
Міністэрства сельскай гаспадаркі спадзяецца, што павышэнне цэнаў адбудзецца да канца бягучага года.
БЕЛТА