Да кандыдата Лукашэнкі звяртаюцца з жыллёвымі і судовымі праблемамі

Грамадскую прыёмную кандыдата Лукашэнкі, якая сёння адкрылася ў Мінску, паспелі наведаць 26 чалавек. У першы дзень на прыём запісаліся 54 чалавекі. Ці паспеюць супрацоўнікі выслухаць усіх – невядома. Як распавялі Еўрарадыё ў прыёмнай кандыдата, наплыў людзей вялікі, праблемы - пераважна не тычацца выбараў.
Супрацоўніца прыёмнай: "З усімі пытаннямі звяртаюцца: і судовыя, і жыллёва-камунальныя, розныя".

Грамадская прыёмная кандыдата Аляксандра Лукашэнкі адкрылася ў былым сталічным Доме літаратара, які цяпер займае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь". Яна будзе працаваць па буднях ад 9-й да 18-й гадзіны і ў суботу з 9-й да 13-й. Прыёмная будзе працаваць да 17 снежня ўключна. Дарэчы, прыёмныя адкрыюцца таксама ў абласных цэнтрах і ў Маладзечне, Пінску, Баранавічах, Наваполацку.

Дарэчы, па звестках nn.by, у грамадскай прыёмнай адбываецца стыхійны мітынг. З самай раніцы туды прыйшло каля 50 чалавек са скаргамі на несправядлівыя рашэнні судоў, чыноўніцкае самаўпраўства і іншымі праблемамі. Яны патрабуюць сустрэчы з кандыдатам Лукашэнкам.

Сябра ініцыятыўнай групы Лукашэнкі Васіль Казак паведаміў, што асабістага прыёму не будзе. Людзі склалі заяву, патрабуючы патлумачыць, чамц ім адмовілі ў асабістым прыёме, і збіраюцца сёння заставацца ў прыёмнай да яе закрыцця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі