Да мінус 29. Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі з-за маразоў
Зіма / Еўрарадыё
Белгідрамет аб'явіў аранжавы ўзровень небяспекі на 18 студзеня з-за моцных маразоў. Тэмпература можа апусціцца да мінус 29 градусаў.
Сіноптыкі прагназуюць, што слупок тэрмометра апусціцца ноччу да мінус 25-29 у многіх раёнах краіны. У Мінску чакаецца мінус 25-26 градусаў.
Школьнікам у такія маразы могуць адмяніць заняткі. Рашэнне аб гэтым прымаюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. У дзіцячых садках пры тэмпературы на вуліцы ніжэй за -15 градусаў кіраўнік можа адмяніць або скараціць прагулкі дзяцей да 3 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.