Дадзеныя сацыёлагаў супадаюць з вынікамі выбараў
Адмена льготаў ніяк не паўплывала на электаральныя паводзіны беларусаў. Ужо 14 “лукашэнкаўскіх” гадоў дэмакратычных кандыдатаў падтрымлівае толькі чвэрць насельніцтва Беларусі. Тое ж самае адбылося і на нядаўніх выбарах у Палату прадстаўнікоў. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Незалежным інстытуце сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў
Нагадаем, што днямі ў эфіры ток-шоў “Выбар” памочнік прэзідэнта Беларусі Усевалад Янчэўскі паведаміў, што “сацыялагічныя даследаванні апазіцыі пацвярджаюць легітымнасць мінулых выбараў”. Маўляў, дадзеныя сацыёлагаў супадаюць з вынікамі выбараў.
Еўрарадыё датэлефанавалася ў Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД). Яго супрацоўнік, сацыёлаг Сяргей Нікалюк пацвердзіў, што лічбы, якія агучыў у эфіры спадар Янчэўскі, – правільныя.
Сяргей Нікалюк адзначыў, што пытанняў было два. Першым было - за якога кандыдата вы гатовыя прагаласаваць?
“За прыхільніка Лукашэнкі выказаліся 43,5%, за праціўніка Лукашэнкі – 19,6%. І за іншага кандыдата – 21,9%”.
Было яшчэ адно пытанне, дзе пералічваліся характарыстыкі кандыдатаў, кажа сацыёлаг:
“Уявіце, што на выбарах дэпутатаў вам трэба выбраць аднаго з пералічаных кандыдатаў? За каго з іх вы бы прагаласавалі?”
Па словах Сяргея Нікалюка, за дэпутата Нацыянальнага Сходу адказалі 16,9% апытаных. Столькі ж гатовыя былі прагаласаваць за кіраўніка дзяржаўнага прадпрыемства. Прадпрымальнік, які мае ўласную справу, атрымаў 15,6% галасоў, кіраўнік ці актывіст грамадскай арганізацыі – 12,9%. І, нарэшце, лідэр апазіцыйнай партыі – 8,8%.
Увогуле, па словах сацыёлага, такая тэндэнцыя захоўваецца ўжо на працягу 14 год. Вось і падчас гэтых выбараў яна паўтарылася:
“У цэлым у беларускім грамадстве падтрымліваюць дэмакратычных кандыдатаў прыкладна 26-30%. Гэта паўтараецца ўсе 14 лукашэнкаўскіх гадоў. Я думаю, што на гэтых выбарах было прыкладна тое ж самае”.
Пра тое, што вынікі выбараў адпавядаюць рэальнай вазе апазіцыі кажа Еўрарадыё і палітолаг Юры Шаўцоў. Больш таго, ён лічыць, што апазіцыйныя кандыдаты атрымалі занадта галасоў:
“Вынік выбараў для апазіцыі – нават тыя лічбы, якія былі названыя, яны занадта высокія для беларускай апазіцыі. Па некаторых участках 10-15% і нават 20-25%. Для апазіцыйнага кандыдата гэта неверагодна шмат. У нас жа не пратэстнае галасаванне, у нас у краіне невялікі ўзровень пратэсту, таму такія лічбы як 10-15-20% галасоў сімпатыі – іх дасягаюць у прынцыпе вялікай барацьбой палітычныя партыі. Пры 75% яўцы гэта вялікая лічба. І яна адпавядае рэальнай вазе апазіцыі”.
Фота: photo.bymedia.net