ДАІ вымярае таніроўку з парушэннем закону?
Аўтааматар Аляксандр знайшоў дзірку ў законе аб таніроўцы. Да адміністрацыйнай адказнасці яго не могуць прыцягнуць нават з пятага разу. Пра нормы таніроўкі аўтамабільнага шкла ў Беларусі кажуць не менш, чым пра СНІД і наркатрафік. Некаторыя кіроўцы ставяць аўтамабіль на ўлік, а потым мяняюць нармальнае шкло на таніраванае. Такіх хітруноў і ловяць інспектары ДАІ. У краіне рэгулярна ладзяцца дэкады супраць аматараў цёмнага шкла. Толькі ў сталіцы на дзве базавыя велічыні штодзённа штрафуюць каля 250 аўтааматараў.
“Самі паразважайце, ва ўмовах недастатковай бачнасці пры руху па той жа дваровай тэрыторыі немагчыма праехаць у вузкім месцы, — абгрунтоўвае шкоднасць таніроўкі інспектар аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Мінска Аляксандр Бруй. — Таму што з-за таніраванага шкла нязручна глядзець у бакавое люстэрка”.
Згодна з правіламі, пярэдняе бакавое шкло павінна мець святлопрапусканне не менш за 70%. Астатняе шкло – не менш за 60%.
Але большасць аўтааматараў не разумее, у чым шкоднасць таніроўкі. Бо, напрыклад, забароненае беларускімі ПДД шкло фарматам AS3 знешне мала чым адрозніваецца ад нетанаванага. У Еўропе і ЗША з такім заднім шклом ездзяць і не ведаюць бяды. Заадно і малым дзецям, якія па правілах павінны ездзіць ззаду, сонца ў галаву менш пячэ.
Наведвальнікі скандальнага беларускага сайту stop-gai.by аб'ядналіся ў барацьбе з таніроўкай. Аднаго з актывістаў, вадзіцеля “Інфініці” Аляксандра, паспрабавалі пакараць штрафам за задняе таніраванае шкло супрацоўнікі Савецкага РУУС Мінску. Аляксандр закідаў упраўленне скаргамі, бо святлопрапусканне інспектар ДАІ вымяраў няправільна.
“Праз месяц прыйшоў адказ, што справа закрытая, — распавядае Аляксандр Еўрарадыё. — А да ведама супрацоўнікаў Савецкага ДАІ давялі, што такім чынам, так бяздоказна складаць пратакол нельга. І мяне запрасілі забраць дакументы".
Такім чынам на Аляксандра за год склалі пяць пратаколаў. Але беспаспяхова. З апошняй сітуацыя ДАІ яшчэ разбіраецца.
Якую ж памылку робяць амаль усе беларускія інспектары ДАІ, калі правяраюць святлопрапусканне?
“У нас у любым выпадку ўсе вымярэнні павінны рабіцца сертыфікаванымі і праверанымі прыладамі, — тлумачыць Аляксандр. — Але сертыфікату ў іх з сабой не было. У іх была паверка. Гэта дакумент, які кажа, што менавіта гэтая прылада менавіта ў гэты час працаздольная. У паверцы было пазначана, што працэнт хібнасці — плюс-мінус 5%. А ў СТБ 1640-2006 (нарматыўны акт “Метад вымярэння каэфіцыенту святлопрапускання шкла”. — Еўрарадыё) пазначана, што вымярэнні могуць рабіцца прыладамі з абсалютнай хібнасцю 3%, гэта плюс-мінус 1,5 адсотка. Усе паверкі, што бачыў я, былі плюс-мінус пяць адсоткаў”.
Ужо многія наведвальнікі stop-gai.by змаглі праз скаргі давесці сваю праўду.
Ціснулі вадзіцелі і на тое, што само беларускае надвор’е не падыходзіць для сучасных прыладаў. Бо па нарматывах тэмпература паветра падчас вымярэння павінна быць ад 15 да 35 градусаў цяпла, а вільготнасць ад 45 да 80%. Да таго ж шкло падчас вымярэнняў павінна быць сухім і чыстым.
Намеснік старшыні дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Сяргей Іўлеў папярэджвае, што адыходзіць ад інструкцыі па эксплуатацыі нельга ні ў якім разе.
Сяргей Іўлеў: “Самае галоўнае падчас вымярэнняў — гэта кіраўніцтва па эксплуатацыі. Калі там напісана, што ўплыў надвор'я ёсць і да яго трэба падладжвацца, значыць, трэба падладжвацца”.
Атрымоўваецца, што згодна з беларускімі законамі сотні кіроўцаў пацярпелі за таніроўку беспадстаўна.
Фота — "Беларускія навіны"