Dali: Калі пойдзем зноў на Еўрабачанне, то ад Польшчы, а не ад Беларусі
На думку прадзюсера беларускага гурта, DALI, дзякуючы ўдзелу ў адборы на Еўрабачанне, сталі папулярнымі ў Польшчы. У фінале польскага конкурсу пры адборы на Еўрабачанне беларускія музыкі занялі агульнае сёмае месца. Журы паставіла нашых суайчыннікаў на пятае месца, а гледачы — на дзявятае. Тым не менш прадзюсер Ігар Знык задаволены выступам беларускага гурта.
Знык: "Як на абсалютна невядомы ў Польшчы гурт, мы выступілі нядрэнна. Каменты ў інтэрнэце нам таксама падабаюцца... Мы разлічвалі на больш галасоў ад публікі. Але, з другога боку, калі sms каштуе 4 злотыя... Наша публіка — гэта беларускія эмігранты, студэнты, якія прыязджаюць вучыцца, людзі з Падляшша і моладзь, у якой часам няма чатырох злотых на тэлефоне".
Музыкі з "Dali" яшчэ не вырашылі, ці будуць у наступным годзе зноў выпрабоўваць лёс і яшчэ раз падаваць заяўку на Еўрабачанне. Але ў кожным разе на ўдзел у конкурсе ад Беларусі яны не разлічваюць.
Знык: "Калі і будзем спрабаваць, то напэўна праз Польшчу, а не праз Беларусь — во так я скажу! Усё залежыць ад таго, што зараз будзе з канцэртамі, выступамі..."
Пры гэтым прадзюсер зважае на тыя "бонусы", якія "Dali" ужо атрымаў ад удзелу ў польскім конкурсе. Дзякуючы сваім выступам музыкі набылі вядомасць у Польшчы:
Знык: "У інтэрнэце нашу песню паслухалі больш за 35 тысяч чалавек. Сам выступ многія глядзелі — ёсць вельмі шмат пазітыўных каментароў ад гледачоў Еўрабачання".
Вось і атрымліваецца: Наталля Падольская прайшла на Еўрабачанне ад Расіі, "Dali" — імкнуцца праз Польшчу. Магчыма, у наступным годзе беларускія выканаўцы паспрабуюць свае сілы ў літоўскім ці ўкраінскім конкурсах. Толькі няясна, хто ж будзе выступаць у самой Беларусі...
Фота — з сайту гурта Dali