Дапытваюць 86-гадовую бабулю: як ідзе расследаванне гібелі Рамана Бандарэнкі

Раман Бандарэнка / сацсеткі​
Раман Бандарэнка / сацсеткі​

— Навінаў, на жаль, няма, — кажа Еўрарадыё Вольга Кучарэнка пра расследаванне справы аб смерці яе брата, 31-гадовага мастака Рамана Бандарэнкі. — Магчыма, Генпракуратура магла б расказаць больш. Але такога, каб нам казалі, маўляў, мы нешта намацваем, справа прасоўваецца, — не.

Справа па факце гібелі хлопца, збітага пасля затрымання на "Плошчы Перамен", распачатая 18 лютага. Прайшло амаль тры месяцы, але пра нейкія вынікі не паведамляецца. Па словах Вольгі Кучарэнка, сілавікі дапытваюць калег Рамана, сяброў, суседзяў. Тое самае адбывалася падчас праверкі, якая папярэднічала завядзенню крымінальнай справы.

— Нам гэтыя дзеянні не зразумелыя, — кажа яна. — Дапусцім, нават не тэлефануюць, а проста раптам прыязджаюць да Ромавай 86-гадовай бабулі і пачынаюць яе дапытваць. Пыталіся, ці бачыла яна Рому п'яным. Я думала, што гэтае пытанне наогул знятае з павесткі, але не: там працягваюць настойваць на сваім. 

Сведкі таксама кажуць, што іх схіляюць да таго, каб яны змянілі паказанні. Пыталіся, можа, усё-такі бачылі, як Рома хістаўся, або адчувалі, што ад яго несла алкаголем. Калі б Рома быў падазраваным, я яшчэ разумею задаваць такія пытанні, складаць характарыстыку. Дарэчы, пра допыты падазраваных у забойстве наогул, як мне здаецца, гаворкі не ідзе. Усе ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі выглядаюць хутчэй як здзек.

На Радаўніцу каля магілы Рамана Бандарэнкі дзяжурыла міліцыя

Еўрарадыё: У якім стане цяпер блізкія Рамана?

Вольга Кучарэнка: Мы спрабуем трымаць сябе ў руках, каб мець рэсурс змагацца далей і дамагацца справядлівасці і праўды. Мама Ромы спрабуе вяртацца да працы і больш стасавацца з людзьмі, каб неяк абстрагавацца ад гэтай гісторыі. Мне здаецца, што яна нядрэнна спраўляецца. Ромава жонка рэгулярна наведвае псіхолага. Ёй лепей. Я і мая мама таксама звярталіся па псіхалагічную дапамогу. За кошт таго, што мы пастаянна маем зносіны, варымся ў навінах, я б сказала, што цяпер знаходзімся прыкладна на аднолькавым узроўні. Мы, у прынцыпе, змаглі ўліцца ў жыццё, заняцца працай і сваімі справамі. Але ёсць некаторыя тэмы, якія стараемся кранаць менш.

Допрашивают 86-летнюю бабушку: как идёт расследование гибели Романа Бондаренко
Раман Бандарэнка падчас службы ва ўнутраных войсках / фота з сацсетак

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі