Дарадца Трампа параіў украінцам забыцца пра Крым. Яго хутка прытушылі
Браян Ланца
Старшы дарадца Дональда Трампа Брайан Ланца заявіў, што калі Уладзімір Зяленскі хоча міру — украінцам трэба забыцца пра існванне Крыму. Па словах стратэга Рэспубліканскай партыі, новая адміністрацыя ЗША засяродзіцца на дасягненні міру ва Усходняй Еўропе, а не на вяртанні Украіне акупаваных Расіяй тэрыторый.
"І калі прэзідэнт Зяленскі сядзе за стол перамоваў і скажа, што мы можам дасягнуць міру, толькі калі ў нас будзе Крым, ён пакажа нам, што ён гэта несур’ёзна, — сказаў Ланца. — Калі Зяленскі кажа, што мы спынім вайсковыя дзеянні і што мір наступіць толькі тады, калі Крым будзе вернуты, у нас ёсць навіна для прэзідэнта Зяленскага: Крыма больш няма... І калі гэта ваш прыярытэт: вярнуць Крым і прымусіць амерыканскіх салдат ваяваць за Крым — дык вы самі па сабе".
Ланца не згадаў іншыя акупаваныя Расіяй тэрыторыі Украіны. Але дадаў, што вяртанне Крыма Украіне нерэальнае і "не з'яўляецца мэтай ЗША".
Крыху пазней у адміністрацыі Трампа пракаментавалі словы Ланцы пра "рэалістычны" мірны плане без вяртання Крыма. Прадстаўнік штаба абранага прэзідэнта ЗША заявіў, што сам Трамп лічыць іначай.
"Браян быў наняты для працы над выбарчай кампаніяй. Ён не працуе на прэзідэнта і не выступае за яго", — заявіла гэтая крыніца агенцтву Reuters.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.