Дар'і Домрачавай на карт-рахунак перавялі 450 тысяч долараў прэміяльных
Беларуская дзяржава выплаціла абяцаныя грашовыя ўзнагароджанні медалістам Алімпіяды ў Сочы.
Як вядома, беларусы заваявалі на Алімпіядзе 5 залатых (тры — Дар'я Домрачава, па адной — Ала Цупер і Антон Кушнір) і адзін бронзавы медаль (Надзея Скардзіна). За кожную залатую ўзнагароду былі прызначаныя прэміяльныя грошы — 150 тысяч долараў, за бронзавую — 50 тысяч. Атрымліваецца — 800 тысяч долараў. Столькі ж грошай атрымаюць трэнеры і абслуговы персанал, у залежнасці ад унёску ў падрыхтоўку спартсмена.
26 лютага Аляксандр Лукашэнка даручыў прэм'ер-міністру Міхаілу Мясніковічу неадкладна заплаціць прызавыя алімпійцам. І ўжо сёння прэс-служба ўраду паведаміла, што "прызавыя пераведзеныя на карт-рахункі спартсменаў, а таксама іх трэнераў". Сродкі пералічаныя ў замежнай валюце. Гэтыя грошы не абкладаюцца падаходным падаткам з фізічных асобаў, адзначае БЕЛТА.
За алімпійскія медалі дзяржава заплаціць 1,6 млн долараў
Фота — БЕЛТА