“Дармаеду” з Мінскага раёна налічылі падаткаў на 830 мільёнаў рублёў

Непрацоўны жыхар Мінскага раёна павінен будзе выплаціць 830 мільёнаў рублёў падаходнага падатка. Мужчына не змог патлумачыць, адкуль ён узяў грошы на набыццё вялікай сумы валюты і цяпер мусіць разлічыцца з бюджэтам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інспекцыю падаткаў і збораў Мінскай вобласці.

Як тлумачаць спецыялісты, непрацоўныя грамадзяне, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі на значныя сумы, увесь час знаходзяцца ў полі зроку падатковых органаў. Такім чынам яны і звярнулі ўвагу на “дармаеда”, які вырашыў набыць валюту. Ад яго запатрабавалі дэкларацыю аб прыбытках і маёмасці, але мужчына не змог пацвердзіць крыніцы прыбыткаў. Праверка выявіла ў яго значнае перавышэнне выдаткаў над прыбыткамі.

Ілюстратыўнае фота з сайта sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі