Дарожны канфлікт у Баранавічах: жанчына напала на мужчыну
Дарожны канфлікт у Баранавічах трапіў на відэа, якое з'явілася на старонцы Андрэя Гамыляева ў ВК. На ім відаць, як жанчына проста на вуліцы напала на мужчыну. Верагодна, ёй падаўся небяспечным манеўр чужога аўтамабіля. Яна выйшла з Suzuki, падышла да аўтамабіля Opel, адчыніла дзверы і паспрабавала нанесці ўдары рукой. А пасля вярнулася ў сваю машыну і з'ехала.
Здарэнне адбылося 23 лютага, у Дзень абаронцаў Айчыны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.