Дашкевічу і Лобаву прад'явілі абвінавачванне ў хуліганстве
Лідару міжнароднага моладзевага аб'яднання "Малады фронт" (Чэхія) Зміцеру Дашкевічу і актывісту арганізацыі Эдуарду Лобаву сёння прад'явілі абвінавачванне па ч.3 арт. 339 КК РБ (хуліганства). Паводле інфармацыі прэс-службы "Маладога фронту", бліжэйшыя 2 месяцы Дашкевіч і Лобаў правядуць у турме Жодзіна (Мінская вобласць).
Як паведамлялася раней, маладафронтаўцы Дашкевіч, Лобаў, а таксама Дзяніс Лазар былі затрыманыя 18 снежня ў адным з мінскіх двароў, дзе нібыта збівалі дваіх невядомых.
Як падазраваныя ў хуліганстве яны былі ў той жа дзень змешчаныя ў ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама.
28 снежня Лазар быў вызвалены з ізалятара. Паводле інфармацыі прэс-службы "Маладога фронту", справа ў адносінах да яго "спыненая і ўсё падазрэнні знятыя".