Дата суда над "Газетай Слонімскай" дагэтуль не прызначаная

У Слонімскім судзе адбылася сустрэча паміж кіраўніцай мясцовага аб'яднання інвалідаў А.Новікавай і прадстаўнікамі незалежнай "Газеты Слонімскай". Наступная адбудзецца заўтра, 11 лістапада, у 15 гадзінаў.  Па словах галоўнага рэдактара выдання Віктара Валадашчука, пазоўніца раптоўна вырашыла змяніць свае патрабаванні да газеты. Цяпер яна выступіць не ў якасці кіраўніцы аб'яднання, а як прыватная асоба, якая мае прэтэнзіі да "Газеты Слонімскай".

Валадашчук: На сённяшняй сустрэчы было вырашана, што пазоўнік падумае і выкажа свае меркаванні на прад'яўленых нам умовах. Прынамсі сёння не было нічога канкрэтна нам сказана. Пазоўнік павінен канчаткова выставіць нам прэтэнзіі, якія, як ён думае, ён павінен выказаць.

Нагадаем, што А.Новікава палічыла непраўдзівым артыкул аб праблемах інвалідаў у  "Газеце Слонімскай". Артыкул грунтаваўся на яе словах, ад якіх Новікава, тым не менш, пазней палічыла неабходным адмовіцца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі