Дажджы ў Беларусі чакаюцца і ў наступныя дні

Дажджы ў Беларусі чакаюцца і ў наступныя дні

У чацвер, 31 сакавіка, амаль па ўсёй Беларусі ідуць дажджы. Месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду. Уначы тэмпература паветра складала 1-8 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень будзе 7-12 цяпла, а на поўдні краіны — да 16 градусаў, інфармуе БЕЛТА.

Начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў адзначае, што красавік пачнецца ў Беларусі з больш непагодлівага і прахалоднага надвор'я. У пятніцу, 1 красавіка, практычна па ўсёй краіне пройдуць дажджы. У начныя гадзіны будзе ад 0 да 6 цяпла, у дзённыя — 3-9 градусаў са знакам плюс, а ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях — да 10-13.

Уначы ў суботу, 2 красавіка, зноў па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы (а месцамі і мокры снег), удзень ападкі магчымыя толькі на ўсходзе. Месцамі прагназуецца моцны вецер парывамі да 15-20 метраў за секунду. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 2 градусаў марозу да 3 цяпла, у дзённыя гадзіны — 3-9 градусаў вышэй за нуль.

Уначы ў нядзелю, 3 красавіка, чакаецца ад мінус 5 да 2 градусаў цяпла, аднак удзень пацяплее, будзе 5-10 градусаў са знакам плюс, а на поўдні — да 13. Ападкі магчымыя толькі ў асобных раёнах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі