"Дажынкі-2014" пройдуць у Гарадку на Віцебшчыне
Рэспубліканскі фэст-кірмаш работнікаў сяла пройдзе ў другой палове верасня 2014 года.
Адпаведнае распараджэнне 13 верасня падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Для падрыхтоўкі і правядзення фэсту-кірмашу ўтвораны аргкамітэт. Як перадае БелаПАН, яго ўзначаліць намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы.
Аргкамітэту даручана ў двухмесячны тэрмін зацвердзіць план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню фэсту-кірмашу.
Нагадаем, што сёлета "Дажынкі" пройдуць у Жлобіне на Гомельшчыне.
Фота — regionby.org