Дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты пакажуць 3 кастрычніка

Дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты пройдуць 3 кастрычніка ў жывым эфіры на тэлеканале "Беларусь-1". Пачнуцца яны а 17-й гадзіне. Калі ўдзельнікаў будзе болей за пяць, то дэбаты працягнуцца паўтары гадзіны. Калі меней — то гадзіну.

Вядоўцу дэбатаў і іх парадак будзе вызначаць БТ. Пра гэта было абвешчана 6 жніўня на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама, прысвечаным сёлетнім прэзідэнцкім выбарам.

Прадстаўнік Таццяны Караткевіч Андрэй Дзмітрыеў папрасіў, каб работнікаў БТ абавязалі сустрэцца за кандыдатамі напярэдадні дэбатаў і вызначыць парадак іх правядзення. БТ дала згоду на гэта і цалкам пацвердзіла гатоўнасць правесці інструктаж перад дэбатамі.

Таксама кандыдаты змогуць выступіць у будныя дні па ТБ і радыё ў запісе ці жывым эфіры з 6:10 раніцы да 7:10 раніцы на радыё і з 19-й да 20-й на тэлевізіі. Выступаць можа толькі сам кандыдат, а не яго давераныя асобы.

Праграмы кандыдатаў будуць публікаваць "СБ. Беларусь Сегодня", "Рэспубліка", "Народная газета", "Звязда", "Минский Курьер", "Заря" (Брэст), "Витебские Вести" ды іншыя абласныя газеты. Не пазней за 20 верасня кандыдаты павінны падаць тэкст сваёй праграмы.

Кандыдаты могуць купляць эфірны час на тэлевізіі і радыё, а таксама ў друкаваных СМІ і на сайтах за кошт сродкаў выбарчага фонду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі