Дэпазіты “Дэльта−банка” з сённяшняга дня замарожваюцца

З сённяшняга дня ўкладчыкі “Дэльта−банка” не могуць забраць свае ўклады. Яны могуць звярнуцца ў Агенцтва па гарантаваным пакрыцці ўкладаў фізічных асоб за вяртаннем грошай, якія знаходзіліся на дэпазітах ў "Дэльта−банку". Як паведамілі Еўрарадыё ў агенцтве, укладчык можа вярнуць грошы цягам двух гадоў.

Агенцтва: “Вы можаце атрымаць суму дэпазіту, а таксама тыя працэнты, якія былі налічаныя да сённяшняга дня. З сённяшняга дня працэнты на дэпазіт налічвацца не будуць — яны замарожваюцца. Грошы вернуць у той валюце, у якой быў дэпазіт. Укладчык можа звярнуцца ў суд па кампенсацыю. Яе памер вызначае сама фізічная асоба”.

Да таго ж, як даведалася Еўрарадыё, у "Дэльта−банка" было каля 15 000 тых, хто атрымаў крэдыт у гэтым банку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі