Depeche Mode сыгралі канцэрт на "Мінск-Арэне" (фотарэпартаж)
13 лютага ў "Мінск-Арэне" адбыўся канцэрт гурта Depeche Mode.
Нагадаем, што выступ гурта ў рамках Global Spirit Tour мусіў адбыцца ў беларускай сталіцы яшчэ ў ліпені. Аднак салісту Дэйву Гаану нечакана стала кепска, і яго шпіталізавалі ў 9-ю клініку Мінска. Тады канцэрт быў адменены літаральна за гадзіну да яго пачатку.
У свой цяперашні прыезд музыкі цалкам "рэабілітаваліся" за папярэдні адменены канцэрт. Як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы Еўрарадыё.