Depeche Mode выступілі на "Мінск-Арэне" (фотарэпартаж)
Культавыя брытанскія электроншчыкі сабралі 13 тысяч гледачоў — музычны рэкорд самай вялікай мінскай канцэртнай пляцоўкі.
Мінскім канцэртам Depeche Mode закрылі еўрапейскую частку "The Delta Machine Tour". Наступны канцэрт адбудзецца ў Дэтройце амаль праз месяц.
А пакуль жыхары штата Мічыган толькі ўяўляюць, што чакае іх на шоў ад спадароў Гэхана, Гора і Флэтчара, глядзіце фотарэпартаж Еўрарадыё з "Мінск-Арэны"! І памятайце, што арганізатары сёлетняга канцэрта DM настойліва намякалі на тое, што квіткі на яго лепш захаваць.
Так што пакідаем вас за разглядваннем здымкаў, у чаканні прыемных бонусаў і наступнага мінскага канцэрта Depeche Mode, які адбудзецца 28 лютага 2014 года.