Дэпутат: Смяротнае пакаранне можа адмяніць парламент або кіраўнік дзяржавы
У Беларусі ёсць неабходныя перадумовы і ўмовы для мараторыя на смяротную кару і далейшай яе адмены. Такое меркаванне "Інтэрфаксу" выказаў кіраўнік камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Мікалай Самасейка. Парламентарый лічыць, што грамадства даспела да таго, каб у Беларусі быў уведзены мараторый на пакаранне смерцю. Ён не згодны з тым, што для адмены смяротнага пакарання неабходна праводзіць агульнадзяржаўны рэферэндум.
М.Самасейка зазначыў, што ёсць выснова Канстытуцыйнага суда, дзе ўказана, што рашэнне пра адмену смяротнага пакарання можа быць прынятае кіраўніком дзяржавы або парламентам. Гэта значыць, рэферэндум не патрабуецца, заявіў парламентарый.