Дэпутатам Палаты не давядзецца ўвосень ісці на біржы працы?
Сяргей Гайдукевіч ведае, што ў будучым ён будзе працаваць спачатку дэпутатам, а потым – прэзідэнтам. Вольга Абрамава атрымала цікавыя прапановы працы з Расіі. Марыя Худая больш станавіцца дэпутатам не хоча і мяркуе працаваць у жаночай грамадскай арганізацыі. Віктар Гумінскі, калі не стане дэпутатам новага склікання, будзе працаваць у апараце “Белай Русі”. А дэпутат Васіль Хрол ужо зараз працуе ў Маскве. У дэпутата Палаты прадстаўнікоў, лідэра ЛДПБ Сяргея Гайдукевіча дакладна распісанае жыццё як мінімум на бліжэйшыя 10 гадоў – сёлета ён становіцца дэпутатам новага склікання, а ў 2010 годзе, па яго словах, прэзідэнтам. Што ж тычыцца калег па авальнай залі, то, як упэўніў Еўрарадыё палітык, дзяржава ніколі не кідае верных “слуг народу” ў бядзе. Каго добра працаўладкуе, каго – выправіць на ганаровую пенсію.
Сяргей Гайдукевіч: “Практыка многіх дзяржаў, і нашай у тым ліку, не раскідвацца тым патэнцыялам, які многія чыноўнікі маюць. Яны, у прынцыпе, патрэбныя дзяржаве. Што тычыцца астатняй масы, якая не мае такой вядомасці і папулярнасці, безумоўна, яны стараюцца нейкім чынам працаўладкавацца. Але памятайце, што калі табе за 60 – цябе нікуды не возьмуць. Але ганаровая пенсія ім забяспечаная”.
Сяргей Касцян паведаміў Еўрарадыё, што асабіста ён развітвацца з дэпутацкім крэслам не збіраецца – на выбары пойдзе. І з гонарам зазначыў, што ў сваёй перамозе ўпэўнены на 80 адсоткаў. Але, кажа ён, нават калі штосьці надарыцца і ў дэпутаты ён не патрапіць, то хвалявацца няма чаго – дзяржава дапаможа знайсці месца ў жыцці. Як гэта было з дэпутатамі мінулых скліканняў.
Сяргей Касцян: “Усіх уладкавалі, усе задаволеныя. Ніколі не было, каб дзяржава кінула гэтага чалавека. Прычым, большасць пайшлі працаваць туды, куды яны хацелі. Але 99% да Мінска не прывыклі і вярнуліся ў свае родныя мясціны. За выключэннем тых, каго ўзялі на працу ў Савет Міністраў ці Адміністрацыю прэзідэнта”.
Дэпутат Вольга Абрамава яшчэ не думала, ці ісці на чарговыя выбары. Але ў тым, што не застанецца незапатрабаванай нават ў тым выпадку, калі вяртацца ў авальную залю не захоча, упэўненая. Кажа, што ў яе ёсць цікавыя прапановы з Расіі.
Вольга Абрамава: “У мяне вялікая колькасць працоўных прапаноў. У тым ліку і з Расіі. Усе 16 гадоў, якія я знаходжуся ў палітыцы, я атрымліваю цікавыя прапановы з Расіі”.
Пра магчымы ж далейшы лёс калег старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання “Яблоко” ніколі не думала.
Не збіраецца развітвацца з дэпутацкім мандатам і намеснік старшыні камісіі па нацыянальнай бяспецы, намеснік кіраўніка “Белай Русі” Віктар Гумінскі. На выбары ён пойдзе. Як і ўсе яго сённяшнія калегі-дэпутаты, якія ўваходзяць у прапрэзідэнцкую арганізацыю.
Віктар Гумінскі: “Мяркую, што шмат хто з сённяшніх дэпутатаў пажадае прыняць удзел у будучых парламенцкіх выбарах. У тым ліку і сябры “Белай Русі”.
Што ж тычыцца прапановаў наконт новай працы, то дэпутат прызнаўся Еўрарадыё, што яны яму неаднаразова паступалі. Толькі не ўдакладніў якія.
Віктар Гумінскі: “Былі і прапановы, і іншыя варыянты. Яны разглядаюцца”.
Намесніца старшыні дэпутацкай камісіі па праблемах Чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні Марыя Худая лічыць, што дэпутаты, асабліва маладога ўзросту, не павінны імкнуцца атрымліваць мандат у другі ці трэці раз. Кажа, набраўся досведу – і ідзі працуй на вытворчасць.
Марыя Худая: “Я ўвогуле лічу, што дэпутатамі ў парламенце, асабліва маладыя, павінны пабыць адно скліканне, набрацца вопыту і ісці пахаць у выканаўчыя органы ўлады ці іншыя ведамствы і міністэрствы. Не павінна быць гэта кармушкай”.
Сама яна атрымлівала дэпутацкі мандат 4 разы. Але больш ісці на выбары не хоча. Калі і будзе працаваць, то у грамадскай арганізацыі “Міжнародны жаночы саюз “Адзінства”. Па яе словах, працаўладкавацца былым дэпутатам дзяржава дапамагае, але, на яе думку, тая дапамога магла б быць і большай.
Марыя Худая: “Сказаць, што дапамагае на 100%, я б такога не сказала. І я ў гэтым абвінавачваю кіраўніцтва палаты – яно павінна адстойваць інтарэсы людзей і думаць, як ім вызначыцца. Той чалавек, які дабрасумленна працаваў і да гэтага, і ў Палаце, то яго заўважаць і прапануюць тую ці іншую працу”.
Палітолаг Аляксей Шаўцоў 7 гадоў працаваў памочнікам Мікалая Чаргінца ў Савеце рэспублікі і ўжо 4 гады працуе памочнікам аднаго з дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Па яго назіраннях, чыноўніка такога ўзроўню і з такімі сувязямі, як у былога дэпутата ПП, з радасцю возьмуць у любую структуру. Асабліва камерцыйную.
Аляксей Шаўцоў: “Дэпутаты не застануцца беспрацоўнымі. Таму што любая фірма, любая арганізацыя возьме “з рукамі і нагамі”. Не толькі як спецыяліста – у іх напрацаваныя, адладжаныя сувязі з дзяржструктурамі і арганізацыямі. Таму некаторыя самі не хочуць больш ісці ў дэпутаты і хочуць працаваць у арганізацыях такога плану, як фірмы і гэтак далей”.
Сакратар дэпутата Васіля Хрола адказала, што ён ужо нібыта працуе ў Маскве. Высвятліць, куды збіраецца працаўладкоўвацца былы старшыня ПП Уладзімір Канаплёў, не ўдалося. Але на прыкладах працаўладкаванняў дэпутатаў ранейшых скліканняў бачна, што ніхто з іх у пошуках працы ў цэнтр занятасці не звяртаўся.