Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў трымаюць дыстанцыю, але без масак
У Авальнай зале Палаты прадстаўнікоў дэпутаты пачалі трымаць дыстанцыю адзін ад аднаго. У чацвер яны сабраліся, каб прыняць у першым чытанні папраўкі ў закон аб ахове здароўя.
"Працуем з выкананнем усіх мер бяспекі — захоўваем дыстанцыю — змянілася рассадка ў зале, дэзынфікуем рукі, — піша на сваёй старонцы ў Facebook Андрэй Савіных, старшыня пастаяннай камісіі па міжнародных справах. — Але працу спыняць не будзем".
Цікава, што пры гэтым дэпутаты, як і міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, які быў у Палаце прадстаўнікоў, не носяць ахоўныя маскі (за рэдкім выключэннем).
А вось так дэпутаты сядзелі раней / БЕЛТА
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.