Для галоўных сталічных чыноўнікаў выбяруць дублёраў з ліку студэнтаў
У галоўных сталічных чыноўнікаў неўзабаве з’явяцца дублёры. Прычым, з ліку студэнтаў. Дублёры з’явяцца ў старшыняў Камітэтаў па ахове здароўя, адукацыі, працы, занятасці і сацыяльнай абароне, архітэктуры і горадабудаўніцтве, упраўленняў Мінгарвыканкаму.
У кастрычніку ў сталіцы стартуе моладзевы праект “Мінская змена: лідэр-2008”. Адборачны тур працягнецца да пачатку зімовай сесіі. Удзельнікаў праекту будуць выбіраць ва ўсіх ВНУ Мінску.
Галоўная ўмова для выхаду ў фінал – прапанаваць незвычайную ідэю, распавесці, што і як можна змяніць у Мінску.
Пасля з самых таленавітых, ініцыятыўных і працалюбівых маладых людзей сфармуюць працоўныя групы, якія распрацуюць дэтальныя бізнэс-планы і інавацыйныя праекты, якія патрапяць на разгляд у Мінгарвыканкам. Найлепшыя з іх чыноўнікі абяцаюць рэалізаваць.
Мінск-навіны