Для шматдзетных сем'яў у Мінску за летась пабудавалі 843 кватэры
У Мінску для шматдзетных сем'яў за 2008 год пабудавана 843 кватэры. Яшчэ амаль 2 тысячы 850 сямей чакаюць паляпшэння жыллёвых умоў.
Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама.
Згодна з указам, шматдзетным сем'ям, якія стаяць на ўліку на паляпшэнне ўмоў, даецца дзяржаўная фінансавая падтрымка ў выглядзе льготнага банкаўскага крэдыту і аднаразовай бязвыплатнай субсідыі ў памеры адпаведна 95% і 5% ад кошту жылля.
БЕЛТА