Дочкі Аляксандра Казуліна і яго сябры распачалі галадоўку

Дочкі палітвязня Аляксандра Казуліна, а таксама яго паплечнікі Ігар Рынкевіч, Сяргей Скрабец і Віктар Крываль, распачалі галадоўку.
Такім чынам яны пратэстуюць супраць таго, што палітвязня не адпускаюць на пахаванне жонкі Ірыны Казулінай. У той жа час у калоніі “Віцьба 3” галадае Аляксандр Казулін.

Былы адвакат палітыка Ігара Рынкевіч нагадаў, што з заўтрашняга дня прафесар мае намер распачаць сухую галадоўку.

“Казулін галадае і мы галадаем. Гэта ёсць наша духоўная сувязь на адлегласці. З заўтрашняга дня Аляксандр Казулін пачынае сухую галадоўку”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі