"Дома ператрус. Сем чалавек з аўтаматамі" — затрымалі бацьку Сашы Філіпенкі

Саша Філіпенка

Саша Філіпенка / Еврорадио

Дадому да бацькоў пісьменніка Сашы Філіпенкі прыйшлі сілавікі. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

"У мяне дома ператрус. Сем чалавек з аўтаматамі. Бацьку забралі. Маці сказалі: "Скажыце "дзякуй" сыну", — расказвае Філіпенка. Ён мяркуе, што такім чынам на яго хочуць аказаць ціск — прымусіць замаўчаць, каб ён перастаў выказвацца ў еўрапейскай прэсе.

Нагадаем, Саша Філіпенка — лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій, аўтар шэрагу раманаў, у тым ліку "Красный крест", "Бывший сын" і "Кремулятор". Яго кнігі перакладзеныя на французскую, нямецкую, чэшскую, польскую, італьянскую, англійскую і іншыя мовы. Спектаклі паводле яго раманаў і п'ес ішлі ў тэатрах Расіі і Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі