Домрачава ішла першай, але знялася з гонкі, пераблытаўшы стойку з лёжкай
Дар’я Домрачава знялася са спаборніцтваў па біятлоне падчас гонкі з масавым стартам на этапе Кубка свету ў Оберхофе. На другі агнявы рубеж беларуска прыйшла першай і распачала стральбу стоячы, у той час, як трэба было страляць лежачы. У выніку ёй залічылі 5 промахаў, і Домрачава вырашыла зняцца з гонкі.
Лепшы вынік з беларусак паказала Вольга Кудрашова. Яна з двума промахамі на чатырох рубяжах фінішавала 16-й. Надзея Скардзіна таксама двойчы прамахнулася, але была на фінішы толькі 25-й.
Золата выйграла гаспадыня этапу Каці Вільхельм. Другая — расіянка Вольга Мядзветцава, трэцяя — Хелена Ёнсан са Швецыі.