Домрачава сёння возьме ўдзел у індывідуальнай гонцы на 15 км
У шведскім Эстэрсундзе працягваецца першы этап Кубка свету па біятлоне.
Жаночай індывідуальнай гонкай на 15 кіламетраў сёння прадоўжыцца першы этап Кубка свету па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе. Лідар беларускай каманды Дар'я Домрачава, якая паказала выдатную форму падчас змяшанай эстафеты, выйдзе на лыжню пад 21-ым нумарам, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1". Таксама за зборную Беларусі выступяць дзве Надзеі — Скардзіна і Пісарава і дзве Анастасіі — Дубарэзава і Каліна.
Жывая трансляцыя з Швецыі пачнецца ў 19.10 на тэлеканале "Беларусь 2".