Дрон атакаваў будынак УФСБ у Белгарадзе
Бліжэйшыя вуліцы перакрылі, на месца прыехалі ратавальнікі і медыкі / @belpepel
Чарговы інцыдэнт у Белгародскай вобласці Расіі. Мінулай ноччу пры дапамозе дрона быў атакаваны адміністрацыйны будынкак УФСБ (а магчыма і УУС). Пра гэта паведамляюць Telegram-каналы. Вуліцы побач з гэтымі будынкамі перакрытыя, пацярпелых папярэдне няма.
Тым часам у Грайваранскай акрузе па-ранейшаму неспакойна. У прыватнасці, ідзе "абстрэл вёскі Глотава і Казінка", піша канал "Белгарад-маланка". Губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў кажа, што ідзе зачыстка тэрыторыі. Але вяртацца ў свае дамы мясцовым жыхарам "пакуль пакуль не варта". Гладкоў таксама распавёў, што падчас учорашняй эвакуацыі памерла пажылая жанчына. Паводле яго слоў, таксама "ёсць інфармацыя аб тым, што ў тых населеных пунктах, у якія зайшоў праціўнік, ёсць двое параненых мірных жыхароў. Пакуль да іх сілавікі не змаглі дайсці".
Учора з боку Украіны быў атакаваны расійскі КПП "Грайваран". По словах украінскіх крыніц, аперацыю праводзілі расійскія добраахвотнікі (Расійскі Добраахвотніцкі корпус і Легіён "Свабода Расіі"), якія ваююць на баку Украіны. Былі заняты некалькі населеных пунктаў. Па версіі расійскага боку, у Белгарадскую вобласць прарвалася "дыверсійна-разведвальная група УСУ".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.