Двое беларускіх баксёраў выбылі з барацьбы за тытул чэмпіёна Еўропы
Двое беларускіх баксёраў выбылі з барацьбы на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць гэтымі днямі ў Ліверпулі. Хаважы Хацыгаў, які выступае ў вагавой катэгорыі да 54 кілаграмаў, саступіў у 1/16 фіналу Дзянісу Маркаву з Нямеччыны. Кірыла Рэліха (57 кг) на стадыі 1/18 фіналу выбіў француз Хішам Зуіці. Яшчэ дзевяць нашых спартоўцаў працягваюць барацьбу за чэмпіёнскі тытул. Турнір завершыцца 15 лістапада, паведамляе БЕЛТА.